Адзенне
Адзенне
Подкатегории
-
Арнаты
Арнат — гэта святарскае адзенне, яго могуць апранаць толькі прэзбітэры і біскупы. Як і стула, ён сімвалізуе «любае і лёгкае» ярмо Пана, аднак акцэнт у сімволіцы зроблены не на самім «ярме», а на той любасці і лёгкасці, якую дае Божая любоў. Паколькі арнат апранаецца зверху на іншае літургічнае адзенне і з’яўляецца самай прыгожай яго часткай, яго параўноўвалі з любоўю, якая ёсць спалучэннем ўсіх цнотаў і найвышэйшай дабрадзейнасцю (пар. 1 П 4, 8). Мы шыем арнаты усіх літургічных колераў, марыйныя, святочныя, з нацыянальнай сімволікай. Цэны абмяркоўваюцца індывідуальна пры замове. Шыем пад вашы запатрабаванні і пажаданні.
АРНА́Т (лац. ornatus) паходзіць ад верхняй рымскай вопраткі, якая была свайго роду плашчом без рукавоў, з адным толькі маленькім выразам для галавы. Сведчанні выкарыстання плашча падчас літургіі можна знайсці ўжо ў дакументах III ст. (Тэртуліян). Выкарыстоўвалі яго пры ўсіх святарскіх дзеяннях. Першапачаткова ён быў па форме падобны да звона, закрываў рукі, а яго даўжыня даходзіла да пят. Шылі гэтае адзенне з воўны або палатна, радзей — з шоўку. Матэрыя была гладкай, часцей за ўсё барвовага колеру, пазней на ёй пачалі вышываць манаграмы, літары і крыжыкі. З VII ст. арнаты становяцца большымі і прыгажэй аздобленымі, а значыць, больш каштоўнымі. Пачынаючы з ХIII ст., арнат пачалі разразаць з абодвух бакоў, каб ён не перашкаджаў рукам, а ў XVII ст. ён набыў форму двух кавалкаў тканіны, якія пакрывалі толькі плечы і грудзі, прычым пярэдні кавалак быў значна карацейшы. Пасля Другога Ватыканскага Сабору арнат пачаў пакрываць усё цела і рукі святара, але традыцыйна арнат выкарыстоўваецца таксама вельмі часта (асабліва на вялкія святы і ўрачыстасці).
-
Капы
-
Стулы
Стулы — літургічны элемент адзення святароў і дыяканаў, выкарыстоўваецца падчас Імшы і іншых набажэнстваў.
СТУ́ЛА (лац. stola) — гэта доўгая шырокая стужка, крыху расшыраная на канцах, пашытая з той самай тканіны, што і арнат. Біскуп і прэзбітэр (святар) носяць стулу на шыі, так што яна абодвума канцамі звісае свабодна спераду. Дыякан жа апранае стулу з левага пляча наўскос да правага боку. Колер стулы адпавядае колеру літургічнага адзення ў дадзены літургічны перыяд. Паўсюднае выкарыстанне стулы ў Касцёле адзначаецца дастаткова позна. У Рыме стула, як знак, што адрозніваў духавенства, была прынятая толькі ў IХ-Х стагоддзях.
Стула – гэта сімвал святарскай улады. Яна з’яўляецца абавязковым элементам адзення падчас цэлебрацыі сакрамэнтаў або сакрамэнталіяў (напр., благаслаўлення), гэта значыць падчас усіх дзеянняў, звязаных са святарскім служэннем. Яна сімвалізуе ўладу, атрыманую падчас пасвячэння. Часам стулу называюць ярмом Пана, бо служэнне святара няпростае, але разам з тым ярмо Пана «любае і лёгкае» (Мц 11, 30), бо сам Бог сваёю невымернаю ласкаю падтрымлівае пакліканага.
Цэны ў каталогу не паказаны, замова праз паведамленне. Шыем і вышываем пад вашую канкрэтную замову, абмяркоўваючы ўсе нюансы.
-
Далматыка дыякана
-
Альбы
-
Комжы
-
Сутаны, хабіты
-
Кашулі
-
Вэлюмы