Альбы

А́ЛЬБА (лац. alba – белая) – эта белая вопратка да пят з доўгімі рукавамі. Паходзіць яна ад старажытнай тунікі. У гарачых краінах да сённяшняга дня носяць падобную вопратку. Традыцыйна рабілі яе з льну. Сёння выкарыстоўваюцца таксама іншыя матэрыялы белага колеру, напрыклад, поліэфір. Альба з’яуляецца асноўным літургічным адзеннем дыяканаў, прэзбітэраў, біскупаў (таксама альба можа ўжывацца міністрантамі і лектарамі). Першыя згадкі пра яе мы сустракаем у IV стагоддзі. У сярэднявеччы альбы часта ўпрыгожвалі вышыўкаю. Асабліва вылучаліся біскупскія і святочныя альбы. Сімволіка гэтага літургічнага адзення грунтуецца на Бібліі. Адным з наступстваў першароднага граху стала тое, што чалавек спазнаў сваю галізну, убоства, тленнасць. У людзях, якія пажадалі быць, «як Бог», парушылася гармонія. 3 таго часу галізна стала знакам прыніжэння і звязваецца з пачуццём небяспекі. Але гаворка тут ідзе не столькі пра цялесную галізну, колькі пра духоуную, пра духоўнае убоства. У гэтым сэнсе можна сказаць, што чалавек да граху быўапрануты ў Божую ласку. А калі ён здрадзіў гэтай ласцы, то адчуў, што ён голы. У Хрысце ўсё перамянілася. У Хрысце мы зноў апрануліся. Той, які аб’явіўся на гары Табор у адзенні, «белым, як святло» (Мц 17,2), хоча апрануць у такое ж адзенне кожнага чалавека. У Хрысце нам ужо больш не трэба хавацца, бо мы атрымалі адзенне ласкі і збаўлення. Падчас святога хросту святар, даючы новаахрышчанаму белае адзенне, кажа: «Ты стаў новым стварэннем і апрануўся ў Хрыста». Такім чынам, у святым хросце мы апранаемся ў Хрыста, апранаемся ў Яго любоў. Хрыстус чыніць так, што ў нас памірае стары чалавек і нараджаецца новы. Пра белае адзенне, у якое апранутыя збаўленыя, мы чытаем і ў Апакаліпсісе (пар. Ап 3, 5; 7, 9; 7, 13-15).

Альбы

Альбы

Активные фильтры

  • Категории: Для святароў
  • Колер: Белы
  • Колер: Белы